Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2021, 14:48

На "Гродна Азоце" расказалі пра планы па мадэрнізацыі вытворчасці

14 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У ААТ "Гродна Азот" рэканструююць цэхі "Аміяк-3" і "Аміяк-4" і пабудуюць новы комплекс "Карбаміду" магутнасцю 1 тыс.т за суткі. Планы па мадэрнізацыі вытворчасці абмеркавалі ў час пашыранай дырэктарскай аператыўнай нарады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

У час нарады намеснік галоўнага інжынера па вытворчасці Віктар Міхневіч далажыў аб выкананні карты мадэрнізацыі дзеючай вытворчасці, што ўключае рэканструкцыю цэха "Аміяк-4". Яна прадугледжвае на першым этапе павелічэнне магутнасці вытворчасці да 1,75 тыс.т за суткі. Папярэдні тэрмін рэалізацыі праекта - 2023 год.

"У сувязі з будаўніцтвам новага азотнага комплексу на этапы разбіта і рэканструкцыя цэха "Аміяк-3". На першым з іх прадугледжана дасягненне магутнасці да 1,8 тыс.т за суткі. Усе гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць выпрацаваць на 600 т аміяку за суткі больш. Таксама праграмай прадугледжваецца будаўніцтва новага комплексу "Карбаміду" магутнасцю 1 тыс.т за суткі, які плануецца рэалізаваць пасля рэканструкцыі цэхаў "Аміяк-3" і "Аміяк-4", - паведамілі на прадпрыемстве.

Таксама ў час нарады расказалі аб падагульняючых паказчыках работы ў першым квартале 2021 года, заработнай плаце i задачах на другі квартал. Адзначаецца, што прадпрыемствам перавыконваюцца даведзеныя бізнес-планам ключавыя паказчыкі па рэнтабельнасці продажаў і экспарту тавараў. Сярэдняя заработная плата ў ААТ "Гродна Азот" перасягнула Br1,8 тыс.

Аб планах на вытворчасць у 2022 годзе расказалі і ў філіяле "Завод Хімвалакно". Філіял у будучым годзе плануе павялічваць аб'ёмы вытворчасці і працаваць у напрамку павышэння заработнай платы. Прадпрыемствам будзе прадоўжана работа па аптымізацыі вытворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі