Фота з архіва
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў студзені - ліпені 2024 года на будаўнічыя падрадныя работы затрачана Br10,8 млрд. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
За сем месяцаў доля капітальнага і бягучага рамонту ў агульным аб'ёме падрадных работ па відзе дзейнасці "Будаўніцтва" склала 27 працэнтаў. Больш за ўсё ў будаўніцтве задзейнічана прыватная форма ўласнасці - 79,1 працэнта, дзяржаўная склала 20,4 працэнта, замежная - 0,6 працэнта.
Удзельная вага Мінска ў рэспубліканскім аб'ёме падрадных работ склала 32,1 працэнта, Мінскай вобласці - 18,1 працэнта, Брэсцкай - 11,2 працэнта, Гомельскай - 10,9 працэнта, Гродзенскай - 9,9 працэнта, Магілёўскай - 9,1 працэнта, Віцебскай - 8,7 працэнта.-0-