Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

На БелАЭС завершаны мантаж транспартнага шлюза другога энергаблока

Эканоміка 19.03.2019 | 15:42

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На другім энергаблоке Беларускай АЭС у праектнае становішча ўстаноўлены транспартны шлюз вагой большы за 230 т, паведамілі БЕЛТА ў групе кампаній ASE (генеральны праекціроўшчык і генеральны падрадчык БелАЭС).

"Устаноўка шлюза ў праектнае становішча дае магчымасць пачаць наступны этап добраўпарадкавання гермаабалонкі будынка рэактара энергаблока, - адзначыў віцэ-прэзідэнт-дырэктар праекта па збудаванні Беларускай АЭС АТ ІК "АСЭ" Віталь Палянін, гаворачы пра значнасць падзеі. - У бліжэйшыя дні спецыялісты пачнуць нацягванне засцерагальнай абалонкі, што складаецца са спецыяльных металічных тросаў, якія шматразова ўзмацняюць трываласць унутранай засцерагальнай абалонкі".

Транспартны шлюз уяўляе сабой 14-метровую цыліндрычную камеру дыяметрам большым за 9 м, якая герметычна закрываецца з двух бакоў. Вароты шлюза адкрываюцца па чарзе, забяспечваючы герметычнасць рэактарнага аддзялення. У час эксплуатацыі энергаблока транспартны шлюз з'яўляецца элементам герметычнай засцярогі і прызначаны для транспарціроўкі кантэйнераў з адпрацаваным ядзерным палівам, чахлоў са свежым палівам, транспартна-тэхналагічнага абсталявання, неабходнага для эксплуатацыі і абслугоўвання рэактарнай устаноўкі энергаблока.

Беларуская АЭС з двумя рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2020 годзе Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.