Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 снежня 2021, 10:36

На БелАЭС пачалася загрузка ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На БелАЭС пачалася загрузка ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

22 снежня ў актыўную зону рэактара другога энергаблока загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам. Такім чынам пакладзены пачатак важнага этапу праекта - фізічнага пуску блока, галоўная задача якога - пацвердзіць надзейнасць і бяспеку яго работы на праектных параметрах.

Усяго ў рэактар будуць загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі. Кожная складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной цеплавыдзяляльнай зборцы - 571 кг.

Пасля гэтага пачнуцца работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара з правядзеннем неабходных гідраўлічных выпрабаванняў. Далей наперадзе не менш адказныя работы па падрыхтоўцы блока да энергетычнага пуску, яго ўключэнне ў энергасістэму краіны, доследна-прамысловая эксплуатацыя.

Увод другога энергаблока ў прамысловую эксплуатацыю адбудзецца ў 2022 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі