Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2024, 13:27

На ААТ "Крычаўцэментнашыфер" вырабілі 15 млн тон цэменту на новай тэхналагічнай лініі

Фота з архіва
Фота з архіва
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Крычаўцэментнашыфер", адно з прадпрыемстваў холдынга "Беларуская цэментная кампанія", выпусціла 15 млн тон цэменту з моманту пуску новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту "сухім спосабам", паведамілі БЕЛТА ў БЦК.

Пуск лініі адбыўся ў жніўні 2013 года з удзелам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Як расказалі на прадпрыемстве, з 1949 года і да сённяшняга дня на "Крычаўцэментнашыферы" было выраблена 75,6 млн тон цэменту. Дарэчы, выпуск цэменту на прадпрыемстве за пяць месяцаў 2024 года склаў 587,7 тыс. тон, што вышэй за ўзровень 2023 года на 120,6 працэнта.

ААТ "Крычаўцэментнашыфер" - адно з найстарэйшых прадпрыемстваў цэментнай галіны Беларусі, якое ў 2023 годзе адзначыла 90-гадовы юбілей.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі