Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2023, 14:11

"Мы і далей павінны падтрымліваць такія тэмпы". Крутой аб тавараабароце Беларусі і Расіі

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Расіі па выніках 2022 года склаў $50 млрд. Гэта новы рэкорд у сучаснай гісторыі нашых адносін, заявіў на пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Амаль год мы жывём у новых умовах, якія звязаны з крызісам міжнароднага права і беспрэцэдэнтнымі санкцыямі, накладзенымі на эканомікі Беларусі і Расіі. Насуперак чаканням Захаду мы не рассыпаліся, прадпрыемствы не спыніліся, масавага беспрацоўя і сацыяльных хваляванняў не дапушчана. Наадварот, мы нармальна развіваемся і будуем планы на будучыню. Тавараабарот дасягнуў знакавай лічбы $50 млрд. Гэта новы рэкорд у сучаснай гісторыі нашых адносін", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Разам з тым, гэты і наступныя гады стануць пэўнай праверкай на трываласць для нашых краін. "Ці зможам мы і далей падтрымліваць такія высокія тэмпы нашых гандлёва-таварных адносін. І тая адзіная эканамічная прастора, якая з'яўляецца адной з мэт нашага базавага дагавора, будзе дасягнута, калі кожнае міністэрства і ведамства дзвюх краін у штодзённым рэжыме паспяхова выканае мерапрыемствы 28 саюзных праграм", - адзначыў пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі