Фота РІА Навіны
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на агляд МВФ.
Паводле прагнозаў МВФ, у Беларусі ў 2024 годзе ВУП павялічыцца на 3,6 працэнта, а ў 2025 годзе - на 2,3 працэнта. Раней банк даваў значна больш сціплыя ацэнкі - 2,4 працэнта і 1,1 працэнта адпаведна.
Раней свае прагнозы па росце беларускай эканомікі палепшылі таксама Сусветны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, ВУП Беларусі ў студзені - верасні вырас на 4,5 працэнта. Мэта па выніках 2024 года - рост на 3,8 працэнта, таму пакуль эканоміка расце тэмпамі значна вышэйшымі за прагнозныя. Рост ВУП Беларусі ў 2025 годзе запланаваны на 4,1 працэнта.-0-