Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 красавіка 2024, 09:31

МТЗ удвая павялічыць вытворчасць энерганасычаных трактароў у трэцім квартале

Фота з архіва
Фота з архіва
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод у трэцім квартале павялічыць вытворчасць энерганасычаных трактароў у два разы. Такая задача пастаўлена генеральным дырэктарам ААТ "МТЗ" Віталем Воўкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Цяпер МТЗ вырабляе 35-40 трактароў BELARUS 3522 у месяц. Ужо ў красавіку плануецца выйсці на лічбу 50 адзінак энерганасычанай тэхнікі.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Заказчыкам прапануюць звыш 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі