Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 чэрвеня 2022, 13:56

МТЗ у студзені-маі павялічыў экспарт на 10 працэнтаў

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "МТЗ" у студзені - маі 2022 года павялічыла экспарт тавараў на 10 працэнтаў у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Воўк.

"Прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме. Калі гаварыць аб аб'ёме выпускаемай прадукцыі, то нават больш напружана, чым некалькі гадоў таму. За пяць месяцаў гэтага года мы вырабілі 15 842 адзінкі тэхнікі. Тэмп росту склаў 106,7 працэнта ў параўнанні са студзенем - маем 2021-га. У гэтым годзе мы прадалі за мяжу трактароў і машын амаль на $300 млн, што на 10 працэнтаў больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд", - адзначыў Віталь Воўк.

Паводле яго слоў, галоўная мэта на кароткатэрміновую перспектыву - дасягнуць экспарту прадукцыі ў памеры $1 млрд. "Плануем адкрываць для продажаў новыя краіны, пашыраць прысутнасць на традыцыйных рынках, павялічваць асартымент прадукцыі, развіваць тавараправодную сетку і рэкламна-выставачную дзейнасць, ствараць зборачныя вытворчасці", - падкрэсліў гендырэктар.

Пры гэтым Віталь Воўк паведаміў, што попыт на тэхніку BELARUS не толькі не зменшыўся, але нават узрос. "Цяпер мы аператыўна карэкціруем ланцужкі паставак матэрыялаў і камплектуючых для вытворчасці трактароў і машын у неабходных рынку аб'ёмах і наменклатуры, актыўна шукаем варыянты замяшчэння крытычнага імпарту, наладжваем вытворчую кааперацыю з партнёрамі", - растлумачыў ён.

Што датычыцца продажаў, то, паводле слоў Віталя Воўка, Мінскі трактарны завод перанакіроўвае пастаўкі тэхнікі на рынкі краін, якія не маюць праблем з лагістыкай і разлікамі. У першую чаргу гэта Расійская Федэрацыя, Казахстан, Узбекістан, Азербайджан. "Пры гэтым прадаўжаем аптымізаваць лагістычныя схемы для нарошчвання паставак на афрыканскі рынак, шукаем новыя магчымасці. Таксама плануем вярнуцца на рынак Венесуэлы, прапрацоўваем варыянты аднаўлення дзейнасці зборачнай вытворчасці нашай тэхнікі", - рэзюмаваў гендырэктар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі