26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "МТЗ-Татарстан" плануе павялічыць аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыі тэхнікі. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік міністра прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў у час візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Татарстан, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння мы развіваем як продажы, так і сэрвіс, гарантыйнае абслугоўванне. Займаемся развіццём сумеснай зборачнай вытворчасці Беларусі і Татарстана. Над гэтай праграмай мы вельмі сур'ёзна працуем з Мінпрамгандлем Расіі. Сёння ў нас практычна на выхадзе дакументы, якія дазволяць прадукцыі мець статус вырабленай у РФ і павялічыць аб'ём вытворчасці на гэтай пляцоўцы. На гэтай пляцоўцы можна ў разы павялічваць вытворчасць і рэалізацыю нашай тэхнікі", - сказаў Андрэй Кузняцоў.
"МТЗ-Татарстан" - прадпрыемства па выпуску трактароў і спецтэхнікі. З 2010 года тут сабрана ўжо 24 238 адзінак тэхнікі. На прадпрыемстве арганізавана вытворчасць трактароў і камунальных машын, аптовы гандаль сельгастэхнікай і запчасткамі, рамонт і сэрвіснае абслугоўванне. Што датычыцца лакалізацыі вытворчасці, гэта і нізкапрофільныя кабіны, і рукавы высокага ціску, і гідрапаваротныя адвалы і каўшы, і шчыткі прыбораў.
"МТЗ-Татарстан" плануе арганізаваць вытворчасць трактароў "Беларус-1025.4", "Беларус-2022.4", "Беларус-1523.4", "Беларус-1220.4", "Беларус-952.4", якія адпавядаюць экалагічным стандартам не ніжэйшым за ўзровень STAGE-ЗА, а таксама вытворчасць кабіны, трансмісіі і іншых камплектуючых. Мэта інвестыцыйнага праекта - стварэнне новай вытворчасці трактароў для лакалізацыі на рынку Расіі.-0-