Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2024, 09:40

МТЗ разглядае магчымасць стварэння зборачнай вытворчасці ў В'етнаме

Фота МТЗ
Фота МТЗ
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод разглядае магчымасць арганізацыі зборачнай вытворчасці трактароў BELARUS у В'етнаме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Генеральны дырэктар МТЗ Віталь Воўк абмеркаваў з дырэктарам в'етнамскай кампаніі New Atlantic International Trading JSC Нгуенам Баа Тхі бліжэйшыя перспектывы развіцця гэтага напрамку.

"Па выніках выпрабаванняў трактара BELARUS 451 у В'етнаме наша прадпрыемства прапрацоўвае магчымасць зборкі гэтай мадэлі тэхнікі. Кампанія зацікаўлена ў зборцы трактароў для далейшай іх рэалізацыі не толькі на сваёй тэрыторыі, але і ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі", - пракаменціравала намеснік начальніка ўпраўлення пашырэння і рэалізацыі прадукцыі ў краіны далёкага замежжа па рабоце на рынках Паўднёва-Усходняй Азіі і краін Блізкага Усходу МТЗ Юлія Арабей.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі