Фота з архіва
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод разглядае магчымасць прымянення штучнага інтэлекту для патрэб вытворчасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МТЗ.
"Сумесна з расійскай кампаніяй "ЛАНІТ" у нас узнікла ідэя стварыць "віртуальнага тэхнолага". Праграма будзе падбіраць аптымальны варыянт тэхпрацэсу, а спецыялісту застанецца праверыць яго на адпаведнасць і запусціць у вытворчасць", - растлумачыў начальнік цэнтра кампетэнцый ААТ "МТЗ" Міхаіл Ледвік.
Цяпер кампанія-падрадчык займаецца распрацоўкай ШІ-прадукту.
Адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі трактарны завод" - кіруючая кампанія холдынга "МТЗ-Холдынг". Акрамя ААТ "МТЗ", у структуру холдынга ўваходзяць 15 адкрытых акцыянерных таварыстваў. У прыватнасці, Мінскі трактарны завод вырабляе колавыя сельскагаспадарчыя трактары, машыны пагрузачна-транспартныя, пагрузачна-разгрузачныя, тралёвачныя, лесагаспадарчыя і камунальныя, пагрузчыкі, універсальныя шасі, стальное і чыгуннае ліццё, штампоўкі і запасныя часткі.-0-