Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2020, 13:35

МТЗ плануе выпусціць новае пакаленне лясной тэхнікі

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МТЗ плануе выпусціць новае пакаленне лясной тэхнікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства, гаворачы пра планы на 2020 год.

"Форвардары, харверстары і іншыя машыны, прызначаныя для выкарыстання ў лясных гаспадарках, былі распрацаваны на МТЗ у 2000-я і сёння патрабуюць удасканалення. Перш за ўсё яно закране камп'ютарызацыю сістэм кіравання, што дасць магчымасць аблягчыць працу аператара і пошук няспраўнасцей, а таксама прымяненне гідрастатычных трансмісій, наяўнасць якіх забяспечвае плаўнае бесступеньчатае рэгуляванне скорасці і зручнасць у кіраванні, што вельмі важна для лясной тэхнікі", - расказаў галоўны канструктар па тэхніцы "МТЗ-Холдынг" Уладзімір Каробкін.

Адначасова на МТЗ маюць намер пачаць стварэнне новай камунальнай машыны. Такая спецыяльная тэхніка - шасі камунальнае - у холдынга ёсць. Пры гэтым Ш-406 працуе на дызельным паліве, а гарадская гаспадарка пераходзіць ужо на выкарыстанне выключна экалагічных машын. Таму новае камунальнае шасі, якое маюць намер стварыць на МТЗ, будзе цалкам электрыфікавана. У далейшым яно стане базавым пры распрацоўцы тэхнікі для гарадоў - машын для абслугоўвання, рамонту, зімовага і летняга ўпарадкавання дарог, будаўніцтва і іншых.

Прадоўжыцца і ўдасканаленне гусенічных трактароў. "МТЗ-Холдынг" вырабляе тры іх віды - меліярацыйны, будаўнічы і сельскагаспадарчы. Апошні плануецца выпускаць з электратрансмісіяй. "Яе выкарыстанне дае магчымасць істотна эканоміць паліва, а таксама робіць больш зручным кіраванне машынай", - растлумачылі на прадпрыемстве.

Паводле слоў галоўнага канструктара, ставяцца сур'ёзныя мэты - пачаць абнаўленне ўсёй выпускаемай лінейкі спецыяльнай тэхнікі. Задача заключаецца ў тым, каб зрабіць яе інавацыйнай, заснаванай на новых прынцыпах, забяспечыўшы такім чынам зачын і на больш аддаленую перспектыву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі