Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2023, 14:16

МТЗ плануе нарасціць экспарт да $1 млрд

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МТЗ у 2023 годзе плануе нарасціць экспарт да $1 млрд. Аб гэтым заявіў журналістам генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк падчас першай міжнароднай практычнай канферэнцыі BELARUS TRACTORS, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

МТЗ у мінулым годзе вырабіў на 2,1 тыс. трактароў больш, чым у 2021-м. Тэмп росту экспарту перавысіў 128 працэнтаў. У грашовым выражэнні па холдынгу гэта больш як $900 млн. У бягучым годзе ў планах прырасці па экспарце і дасягнуць $1 млрд.

"Мы выйшлі на вытворчасць 50 тыс. адзінак тэхнікі за год і стараемся далей нарошчваць аб'ёмы, каб быць прадстаўленымі на ўсіх рынках. Мы пастаўлялі прадукцыю ў 125 краін, па мінулым годзе гэта колькасць крыху зменшылася. Нядаўна адбыўся візіт кіраўніка дзяржавы на Афрыканскі кантынент, дзе мы заключылі кантракты на пастаўку нашай тэхнікі", - адзначыў Віталь Воўк.

Першая міжнародная практычная канферэнцыя "BELARUS TRACTORS. Знак якасці" праходзіць 7-8 лютага ў ДК МТЗ. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца вызначэнне асноватворных прынцыпаў работы буйнейшых зборачных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі з пастаўшчыкамі камплектуючых з улікам новых геапалітычных і макраэканамічных умоў.

Удзельнікамі мерапрыемства заяўлены больш за 250 чалавек - кіраўнікі і прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Мінскага трактарнага завода, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, БелГПП, Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, ММЗ, МАЗа, БЕЛАЗа, "Гомсельмаша", КАМАЗа, "Пнеўмабудмашыны" і іншых прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі