Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 кастрычніка 2022, 14:21

МТЗ паставіць у Арэнбургскую вобласць 450 трактароў

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод паставіць у Арэнбургскую вобласць 450 трактароў BELARUS. Адпаведнае пагадненне, разлічанае на год, падпісалі гендырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк і першы віцэ-губернатар - першы намеснік старшыні ўрада - міністр сельскай гаспадаркі, гандлю, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці Арэнбургскай вобласці Сяргей Балыкін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Бакі дамовіліся супрацоўнічаць у вырашэнні задач забеспячэння арганізацый аграпрамысловага комплексу Арэнбургскай вобласці сельгастэхнікай, запаснымі часткамі і паслугамі тэхнічнага сэрвісу.

Цяпер у Арэнбургскай вобласці працуе 16,5 тыс. трактароў, з якіх 8,6 тыс. - трактары BELARUS.

Мінскі трактарны завод заснаваны 29 мая 1946 года. Са жніўня 2014 года ператвораны ў "МТЗ-Холдынг". Гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. На прадпрыемстве працуюць больш за 16 тыс. чалавек. Заказчыкам прапануюцца больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. ААТ "МТЗ" распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі