Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 чэрвеня 2021, 19:56

МТЗ падпісаў пагадненне аб пастаўках і зборцы трактароў у Індыі

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод і кампанія Erisha Agritech Private Limited (Індыя) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал беларускага прадпрыемства.

Дакументам вызначана, што індыйскі партнёр да канца 2021 года закупіць не менш як 200 трактароў BELARUS. Акрамя таго, бакі маюць намер арганізаваць у Індыі лакалізацыю і зборку трактароў пад сумесным брэндам DARSH BELARUS.

Па выніках работы ў 2021 годзе плануецца разгледзець перспектывы паставак трактароў у трэція краіны - Шры-Ланку, Бангладэш, Непал.

Пагадненне падпісана на палях 31-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі