Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2021, 15:48

МПЗ удакладніла патрабаванні да ўнутранага кантролю арганізатараў азартных гульняў і падатковых кансультантаў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах удакладніла патрабаванні да правіл унутранага кантролю арганізатараў азартных гульняў і падатковых кансультантаў. Гэта прадугледжана пастановай МПЗ ад 19 лістапада 2020 года нумар 17, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Сярод новаўвядзенняў - устанаўленне патрабаванняў да правядзення ацэнкі рызык, звязаных з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці і распаўсюджвання зброі масавага паражэння. Што датычыцца арганізатараў азартных гульняў, такую ацэнку яны праводзяць асобна ў разрэзе ўсіх сваіх ігральных устаноў, у тым ліку віртуальных. Яна актуалізуецца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у год. У прыватнасці, трэба праводзіць такую ацэнку яшчэ да ўкаранення новых паслуг, змянення спосабаў іх аказання або істотных умоў.

Што датычыцца падатковых кансультантаў, для іх устаноўлены патрабаванні да арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю, кіравання рызыкамі, ідэнтыфікацыі, анкетавання, верыфікацыі кліентаў і абнаўлення даных аб іх, парадку захоўвання і канфідэнцыяльнасці інфармацыі. Таксама вызначаны крытэрыі выяўлення і прыкметы падазроных фінансавых аперацый, патрабаванні да дакументальнага фіксавання, а таксама парадак прымянення мер, звязаных з замарожваннем сродкаў і блакіраваннем такіх аперацый.

Прававы акт уступае ў сілу з 20 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі