Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2023, 15:11

МПЗ стварыла сэрвіс "Кніга ўліку даходаў і расходаў плацельшчыкаў ССП"

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лютага на партале МПЗ функцыянуе новы сэрвіс "Кніга ўліку даходаў і расходаў плацельшчыкаў ССП", які дае магчымасць весці ўлік у анлайн-рэжыме ў асабістым кабінеце плацельшчыка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Сэрвіс даступны плацельшчыкам спрошчанай сістэмы падаткаабкладання ў асабістым кабінеце і функцыянуе ў рэжыме доследнай эксплуатацыі. Дэкларацыя па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, сфарміраваная пры дапамозе гэтага сэрвісу і накіраваная на партал МПЗ, з'яўляецца прадстаўленай ва ўстаноўленым парадку.

"Сэрвіс "Кніга ўліку даходаў і расходаў плацельшчыкаў ССП" дасць магчымасць спрасціць падатковы ўлік за кошт магчымасці аўтаматычна ўключаць у кнігу даныя аб наяўных і безнаяўных разліках з сістэмы кантролю касавага абсталявання і даныя банка аб руху грашовых сродкаў па рахунку. Акрамя таго, ёсць магчымасць аўтаматычна фарміраваць падатковую дэкларацыю і разлічваць падатак пры ССП, а таксама выкарыстоўваць розныя даведнікі, падказкі, базы даных. Вядзенне ўліку ў кнізе даходаў і расходаў пры дапамозе новага сэрвісу з'яўляецца правам плацельшчыка", - растлумачылі ў міністэрстве.

У МПЗ таксама звярнулі ўвагу на тое, што сэрвіс "Кніга ўліку даходаў і расходаў плацельшчыкаў ССП" прадугледжвае вядзенне раздзелаў кнігі, якія адмініструюцца выключна падатковымі органамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі