Сцяг Субота, 15 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2025, 09:48

МПЗ развівае папярэдняе запаўненне падатковых дэкларацый для зручнасці арганізацый
 

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах развівае папярэдняе запаўненне падатковых дэкларацый для зручнасці арганізацый, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.

У адносінах да юрыдычных асоб актыўна ўкараняецца сучасная сістэма прэфайлінгу, калі плацельшчыкам прадастаўляюцца праекты падатковых дэкларацый, падрыхтаваныя на аснове існуючых у падатковых органаў звестак. Гэта сістэма ўжо дзейнічае ў адносінах да зямельнага падатку з арганізацый.

"З мэтай развіцця сістэмы прэфайлінгу падатковымі органамі 30 студзеня 2025 года былі сфарміраваны падатковыя дэкларацыі (разлікі) па транспартным падатку з арганізацый за 2024 год. Дэкларацыі папярэдне запоўнены на аснове звестак, атрыманых ад Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў", - расказалі ў МПЗ.

У выпадку неадпаведнасці звестак неабходна ўнесці адпаведныя карэкціроўкі і не пазней за 20 лютага 2025 года накіраваць у падатковыя органы падпісаную электронным лічбавым подпісам падатковую дэкларацыю (разлік) па транспартным падатку з арганізацый за 2024 год.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі