Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2024, 10:57

МПЗ растлумачыла змяненні ў выкарыстанні гандлёвых аўтаматаў з 1 ліпеня 2025 года

Фота Unsplash
Фота Unsplash
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства падаткаў і збораў растлумачыла змяненні ў выкарыстанні з 1 ліпеня 2025 года юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі аўтаматычных электронных апаратаў, гандлёвых аўтаматаў, паведамляе БЕЛТА.

Змяненні прадугледжаны пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 23 кастрычніка 2023 года нумар 712/19. Гэтым дакументам унесены карэкціроўкі ў палажэнне нумар 924/16 аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу.

Так, у выпадку, калі аўтамат забяспечвае прыём плацяжоў толькі наяўнымі сродкамі, то ў яго павінен быць устаноўлены сродак кантролю падатковых органаў або ўбудаваны касавы падсумоўваючы апарат з устаноўленым сродкам кантролю падатковых органаў (гэта патрабаванне дзейнічае цяпер). Або ў такі гандлёвы аўтамат павінна быць устаноўлена праграмная каса (размешчаная на ўстройстве карыстальніка) ці ён павінен узаемадзейнічаць з праграмнай касай, размешчанай у цэнтры апрацоўкі даных аператараў праграмных касавых сістэм.

Калі аўтамат забяспечвае прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі і ў безнаяўнай форме, то ў яго павінен быць убудаваны касавы падсумоўваючы апарат з устаноўленым сродкам кантролю падатковых органаў або ў такі гандлёвы аўтамат павінна быць устаноўлена праграмная каса (размешчаная на ўстройстве карыстальніка) або ён павінен узаемадзейнічаць з праграмнай касай, размешчанай у цэнтры апрацоўкі даных аператараў праграмных касавых сістэм.

У выпадку, калі гандлёвы аўтамат або любое іншае абсталяванне ажыццяўляе разлікі за тавары (работы, паслугі) толькі ў безнаяўнай форме, дзеянне палажэння нумар 924/16 на такое абсталяванне не распаўсюджваецца.

Акрамя таго, пастановай нумар 712/19 прадугледжваецца магчымасць выкарыстання гандлёвых аўтаматаў для продажу тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы. Пры гэтым прадугледжваецца, што такі продаж ажыццяўляецца з выкарыстаннем аўтамата з убудаваным касавым падсумоўваючым апаратам з устаноўленым сродкам кантролю падатковых органаў або з устаноўленай праграмнай касай ці ўзаемадзейнічаюць з праграмнай касай. Такія касавы падсумоўваючы апарат і праграмная каса павінны адпавядаць патрабаванням палажэння нумар 924/16.

Цяпер аператарамі праграмных касавых сістэм праводзяцца работы па ацэнцы тэрмінаў распрацоўкі праграмных кас для аўтаматаў і іх прадстаўлення для ацэнкі на адпаведнасць гэтым патрабаванням.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі