Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2023, 16:00

МПЗ растлумачыла сітуацыю з выкарыстаннем касавага абсталявання пасля збою

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла сітуацыю з выкарыстаннем касавага абсталявання пасля збою, паведамляе БЕЛТА.

Як паведамлялася, збой адбыўся 2 студзеня ў некаторых суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку гандлёвых сетак "Остров чистоты и вкуса", "Ома", "Мацярык" і "Еўраопт".

"Суб'ектам гандлю з касавым абсталяваннем ТАА "Тусон" дазваляецца яго выкарыстоўваць з адкарэкціраваным праграмным забеспячэннем - да правядзення экспертызы, з неадкарэкціраваным - да 1 лютага 2023 года, без устаноўленых сродкаў кантрлю - да 1 сакавіка 2023-га. Таксама дазваляецца выкарыстоўваць да 1 лютага 2023-га ў гандлёвых аб'ектах з гандлёвай плошчай 200 кв.м і больш касавае абсталяванне, якое не забяспечвае дыферэнцыраваны ўлік даных аб рэалізуемых таварах і не фарміруе ў плацежным дакуменце найменне тавару", - заявілі ў МПЗ.

Акрамя таго, можна перамяшчаць касавае абсталяванне паміж магазінамі суб'екта гандлю і выкарыстоўваць яго пры ўмове прадстаўлення не пазней за 1 лютага 2023-га ў Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах заяўкі для ўнясення ў сістэму кантролю звестак аб змяненні месца ўстаноўкі і выкарыстання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі