Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла парадак вяртання дзяржаўнай пошліны, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.
"Вяртанне дзяржпошліны з'яўляецца адміністрацыйнай працэдурай. Тэрмін ажыццяўлення адмінпрацэдуры складае 15 рабочых дзён з дня падачы заявы. Для гэтага фізічныя асобы маюць права звяртацца ў любую інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па раёне, горадзе або раёне ў горадзе незалежна ад месца жыхарства, месца пастаноўкі на ўлік. ІП - у любую інспекцыю МПЗ па раёне, горадзе або раёне ў горадзе незалежна ад месца пастаноўкі на ўлік (за выключэннем адмінпрацэдур, якія ажыццяўляюцца падатковымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам у сферы вытворчасці і абарачэння асобных груп тавараў). Юрыдычныя асобы - у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы пастаноўкі на ўлік", - расказалі ў МПЗ.
Форма заявы аб вяртанні дзяржаўнай пошліны ўстаноўлена дадаткам 19 да пастановы МПЗ ад 26 красавіка 2013 года нумар 14. Формы заяў і прыклады іх запаўнення размяшчаюцца на сайце МПЗ у раздзеле "Адміністрацыйныя працэдуры" ва ўкладцы "Дакументы і (або) звесткі, што прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры" (nalog.gov.by/procedures).
Звярнуцца ў падатковы орган можна шляхам падачы пісьмовай заявы або электроннай заявы праз асабісты кабінет плацельшчыка на адзіным партале электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (portal.gov.by) не пазней за пяць гадоў з дня выплаты дзяржаўнай пошліны або з дня прыняцця судом судовай пастановы аб вяртанні дзяржаўнай пошліны з бюджэту.
"Сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў (обращения.бел) прызначана толькі для падачы электронных зваротаў і не прызначана для падачы заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур", - звярнулі ўвагу ў МПЗ.
Пры падачы асабіста або накіраванні па пошце пісьмовай заявы аб вяртанні дзяржаўнай пошліны прад'яўляецца пашпарт або іншы дакумент, які засведчвае асобу, або іх копіі. Пры гэтым у выпадку звароту прадстаўніка зацікаўленай асобы таксама павінен быць прадстаўлены дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы, а ў выпадку звароту кіраўніка юрыдычнай асобы - дакумент, які пацвярджае яго службовае становішча.
Пры запаўненні заявы акрамя асабістых звестак аб зацікаўленай асобе і аб плацяжы, вяртанне якога ажыццяўляецца, абавязкова пазначаюцца: спосаб вяртання (наяўнымі грашовымі сродкамі або на рахунак у банку (рэквізіты рахунку: нумар і тып рахунку, найменне банка, код банка, код валюты), звесткі аб уліковым нумары аперацыі (транзакцыі) у АРІП (у выпадку яго выплаты праз плацежную сістэму ў АРІП), дзяржаўны орган, іншая ўпаўнаважаная арганізацыя, службовая асоба, да якой звярталіся па ажыццяўленне юрыдычна значных дзеянняў і за якія была выплачана дзяржаўная пошліна).
Дакумент, у якім пазначаны абставіны, што з'яўляюцца падставай для поўнага або частковага вяртання дзяржаўнай пошліны, запытваецца падатковым органам. Пры жаданні зацікаўленая асоба пры падачы заявы мае права прадставіць такі дакумент самастойна.
У выпадку, калі дзяржаўная пошліна выплачвалася зацікаўленай асобай іншым спосабам (без выкарыстання плацежнай сістэмы ў АРІП), да заявы таксама трэба прыкладаць арыгінал дакумента, які пацвярджае выплату (пры вяртанні ў поўным памеры), або копію названага дакумента (пры частковым вяртанні).
Адміністрацыйнае рашэнне па выніках ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры прымаецца ў форме заяўкі (заключэння) на вяртанне падаткаў, збораў (пошлін), пені.
Вяртанне дзяржаўнай пошліны, якая паступіла ў рэспубліканскі бюджэт ад плацельшчыкаў, якія не з'яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі Беларусі і знаходзяцца за межамі краіны, ажыццяўляецца ў рамках іншай адміністрацыйнай працэдуры. Парадак звароту ў цэлым не адрозніваецца ад вышэйпададзенага парадку за выключэннем таго, што зацікаўленай асобе з заявай трэба звяртацца ў інспекцыю МПЗ па Мінску. Прадстаўленне дакумента, які пацвярджае выплату дзяржпошліны, і дакумента, у якім пазначаны абставіны для вяртання, не патрабуецца.
Вяртанне дзяржаўнай пошліны ажыццяўляецца ў той валюце, у якой яна была выплачана.-0-