Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла прымяненне падатку на прафесійны даход пры ажыццяўленні самастойнай прафесійнай дзейнасці з 1 кастрычніка 2024 года, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.
У адпаведнасці з законам "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці" фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, маюць права прымяняць падатак на прафесійны даход у парадку, прадугледжаным главой 40 Падатковага кодэкса. Пералік дазволеных відаў дзейнасці вызначаны дадаткам 2 да пастановы Савета Міністраў ад 28 чэрвеня 2024 года нумар 457 і ўступіў у сілу з 1 кастрычніка 2024 года.
Адначасова ў дадатку да пастановы Савета Міністраў ад 8 снежня 2022 года нумар 851 вызначаны пералік відаў дзейнасці, якія ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі - плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход. Віды дзейнасці з пастановы нумар 457 не супадаюць з вызначанымі пералікам нумар 851. "Артыкулам 20 закона "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці вызначана, што да прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з ім акты прымяняюцца ў той частцы, у якой не супярэчаць закону", - звярнулі ўвагу ў МПЗ.
Такім чынам, фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць віды дзейнасці, адзначаныя ў пераліку з пастановы нумар 457, але не названыя ў пераліку нумар 851, з 1 кастрычніка 2024 года маюць права прымяняць падатак на прафесійны даход.
Пры гэтым віды дзейнасці, якія названы ў пераліку нумар 851, але не ўвайшлі ў пералік з пастановы нумар 457, не адносяцца да самастойнай прафесійнай дзейнасці. Адпаведна, фізічныя асобы не маюць права з 1 кастрычніка 2024 года прымяняць ППД адносна такіх відаў дзейнасці. Выключэннем з'яўляецца рамесная дзейнасць і дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, у адносінах да якой фізічныя асобы абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход пры адсутнасці рашэнняў мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб прымяненні адбпаведных збораў (пункт 2 артыкула 378 Падатковага кодэкса).
У адносінах да здачы маёмасці ў арэнду з 1 кастрычніку 2024 года неабходна ўлічваць, што такі від дзейнасці маюць права ажыццяўляць плацельшчыкі падатку на прафесійны даход толькі пры ўмове здачы адной адзінкі нерухомай маёмасці. Пры здачы ў арэнду больш за адну адзінку нерухомай маёмасці або любой іншай маёмасці незалежна ад яе колькасці фізічная асоба не мае права прымяняць ППД з 1 кастрычніка 2024 года.-0-