Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла, каму цяпер нельга прымяняць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.
З 2025 года не маюць права прымяняць адзіны сельгаспадатак арганізацыі, якія ажыццяўляюць аперацыі (дзейнасць) з лічбавымі знакамі (токенамі) і (або) атрымліваюць маёмасць (у тым ліку грашовыя сродкі) у сувязі з выкананнем аперацый з токенамі або іх наяўнасцю ў арганізацыі.
Такія арганізацыі, якія прымяняюць адзіны сельгаспадатак у частцы дзейнасці іх філіялаў, што ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі і (або) першасную перапрацоўку лёну, не страцяць права на прымяненне адзінага сельгаспадатку, калі гэтымі філіяламі не ажыццяўляюцца названыя аперацыі, атрыманне маёмасці.
Уводзіцца забарона на прмяненне адзінага сельгаспадатку арганізацыямі, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі дагавора простага таварыства (дагавора аб сумеснай дзейнасці), што будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года.
Канкрэтызавана, што ў валавую выручку для мэт вылічэння адзінага сельгаспадатку не ўключаецца кошт уступленага арганізацыяй грашовага патрабавання, што ўзнікла ў яе з дагавораў, накіраваных на рэалізацыю (набыццё) тавараў (работ, паслуг), іншых маёмасных правоў. А пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, грашовае патрабаванне па аплаце якіх уступлена, у тым ліку па дагаворах куплі-продажу маёмаснага права, уключаецца кошт (цана), па якім яны рэалізаваны.-0-