Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2024, 10:06

МПЗ растлумачыла юрыдычным асобам і ІП, у якім выпадку плацежны тэрмінал купляць не абавязкова

Фота Pixabay
Фота Pixabay
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла юрыдычным асобам і ІП, у якім выпадку плацежны тэрмінал купляць не абавязкова, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 6 ліпеня 2011 года нумар 924/16 юрыдычныя асобы і ІП, якія рэалізуюць тавары, выконваюць работы, аказваюць паслугі ў аб'ектах, і (або) пры ажыццяўленні пэўных відаў дзейнасці пры прыёме плацяжоў у свой адрас выкарыстоўваюць плацежныя тэрміналы. Пералік такіх відаў дзейнасці і аб'ектаў вызначаны дадаткам 1-1 да пастановы.

З 1 ліпеня 2025 года гэты спіс пашыраецца. У іх ліку будуць разносны гандаль; аказанне паслуг і продаж у паяздах гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных, міжнародных, камерцыйных ліній тавараў (за выключэннем алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў) у асартыменце, зацверджаным дзяржаўным аб'яднаннем "Беларуская чыгунка"; гандаль з дастаўкай тавараў дадому аператарамі паштовай сувязі і электрасувязі, выязнымі брыгадамі арганізацый службы быту і камунальных паслуг. Таксама гэта датычыцца выканання работ, аказання паслуг па-за пастаянным месцам ажыццяўлення дзейнасці; аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах (за выключэннем аўтамабіляў-таксі); аб'ектаў бытавога абслугоўвання насельніцтва з колькасцю работнікаў, якія аказваюць непасрэдна бытавыя паслугі, не больш за аднаго чалавека ў змену. Гэта адносіцца і да аказання ад імя дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў паслуг па прыёме заяў аб выдачы візы для ўезду ў дзяржавы з візавым рэжымам.

Плацежны тэрмінал - праграмны або праграмна-тэхнічны сродак, што выкарыстоўваецца на падставе дагавора на аказанне паслуг у адпаведнасці з заканадаўствам і прызначаны для рэгістрацыі аперацый пры выкарыстанні банкаўскіх картак і іншых інструментаў з далейшым фарміраваннем плацежнага дакумента. Гэта паняцце дапускае шырокую трактоўку. Пры аплаце за рэалізаваныя тавары, выкананыя работы, аказаныя паслугі пакупнік сканіруе QR-код пра дапамозе мабільнага дадатку на сваім устройстве. Адбываецца фарміраванне плацежнага ўказання і ініцыяванне плацяжу з выкарыстаннем праграмна-тэхнічнага сродку (мабільнага ўстройства і дадатку), які з'яўляецца ў дадзеным выпадку плацежным тэрміналам.

"Такім чынам, выкананне юрыдычнымі асобамі і ІП абавязку па выкарыстанні плацежнага тэрмінала ў аб'ектах і (або) пры ажыццяўленні відаў дзейнасці ў адпаведнасці з дадаткам 1-1 да пастановы нумар 924/16 не прадугледжвае абавязковага набыцця і выкарыстання плацежнага тэрмінала. Можна таксама выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе прымаць безнаяўныя плацяжы", - падкрэслілі ў МПЗ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі