Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 снежня 2018, 18:53

МПЗ прапануе змяніць форму кнігі ўліку даходаў і расходаў арганізацый і ІП

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах Беларусі выносіць на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Нацыянальнага статыстычнага камітэта "Аб устанаўленні формы кнігі ўліку даходаў і расходаў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і парадку яе запаўнення", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МПЗ.

Пастановай прадугледжана змяненне формы кнігі ўліку даходаў і расходаў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, што істотна скароціць пералік яе раздзелаў і частак, а таксама спросціць парадак запаўнення.

Праект пастановы размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі www.nalog.gov.by.

Заўвагі і прапановы па праекце пастановы міністэрства прымае да 21 снежня 2018 года ўключна на электронны адрас yakutchik@nalog.gov.by з паметкай "Абмеркаванне праекта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі