Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2024, 10:42

МПЗ прапануе абмеркаваць праект закона аб падатковым кансультаванні

Фота з архіва
Фота з архіва
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам па падатках і зборах на грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона "Аб дзейнасці па падатковым кансультаванні", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект закона распрацаваны з улікам вынікаў прававога маніторынгу ўказа Прэзідэнта ад 19 верасня 2017 года нумар 338 "Аб падатковым кансультаванні", праведзенага Міністэрствам па падатках і зборах у 2023 годзе.

Дакумент змяшчае палажэнні, прадугледжаныя ўказам нумар 338, і шэраг навацый. Размова ідзе аб ліцэнзаванні дзейнасці па падатковым кансультаванні, удакладненых патрабаваннях да фізічных асоб, якія прэтэндуюць на атрыманне кваліфікацыйнага атэстата падатковага кансультанта, пашырэнні правоў і абавязкаў падатковых кансультантаў, камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца падатковым кансультаваннем, а таксама Палаты падатковых кансультантаў. Новы праект закона таксама прадугледжвае змяненні ў пераатэстацыі падатковых кансультантаў і механізме кантролю якасці аказваемых паслуг. У праекце закона, акрамя таго, удакладнены і канкрэтызаваны тэрміны і іх азначэнні, што выкарыстоўваюцца ў прымяненні да падатковага кансультавання.

Свае заўвагі і прапановы з 13 па 22 чэрвеня можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі. Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства па падатках і зборах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі