Сцяг Субота, 24 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 жніўня 2025, 18:33

Моцныя рэгіёны і якасныя дарогі: якія прыярытэты праграмы сацэканамразвіцця Беларусі

Фота Мінэканомікі
Фота Мінэканомікі
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская расказала аб прыярытэтных напрамках, прадугледжаных праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады. Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні міжсектаральнай групы па эканамічных пытаннях Савета па ўстойлівым развіцці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Дакумент уключае алічбаваныя паказчыкі і канкрэтныя задачы, накіраваныя на дасягненне стратэгічных прыярытэтаў краіны. Намеснік міністра сцісла ахарактарызавала кожны прыярытэтны напрамак праекта праграмы-2030.

"Пад моцнымі рэгіёнамі маем на ўвазе стварэнне прывабных і камфортных умоў жыцця ў любым пункце краіны. Дасягненне прыярытэту "арэнднае жыллё" бачым праз актывізацыю жыллёвага будаўніцтва: арэнднага, індывідуальнага, рэнавацыі і інш. І ўсё гэта ў першую чаргу для падтрымкі моладзі, стымулявання нараджальнасці і прыцягнення рабочай сілы ў рэгіёны. Якасныя дарогі - гэта перш за ўсё даступная і развітая інфраструктура, якая задавальняе запыты грамадства на высокую мабільнасць. Таму за пяцігоддзе плануецца адрамантаваць каля 25 тыс. км дарог", - адзначыла яна.

Паводле яе слоў, прыярытэт "турызм" дасць магчымасць прапанаваць новую якасць і высокую даступнасць турыстычных паслуг, ствараючы тым самым прывабны турыстычны брэнд Беларусі. "Ставім задачу павялічыць уклад галіны ў ВУП больш як у 1,6 раза", - падкрэсліла Марыя Мажынская.

Прыярытэт "лічбавізацыя і тэхналогіі" вырашае задачы забеспячэння тэхналагічнай самадастатковасці, стварэння новых айчынных тэхналогій у прыярытэтных сферах. Прадоўжыцца лічбавізацыя кіраўнічых працэсаў, перавод адмінпрацэдур у электронны фармат.

Марыя Мажынская падкрэсліла, што рэалізацыя праграмы забяспечыць устойлівае развіццё краіны і створыць больш спрыяльныя ўмовы для жыцця і работы кожнага грамадзяніна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі