Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2018, 17:51

Моцныя маразы не прычынілі шкоды азімым збожжавым - Белгідрамет

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя маразы не прычынілі шкоды азімым збожжавым. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

У другой палавіне студзеня перазімоўка азімых культур праходзіць ва ўмовах зімовага характару надвор'я. Глеба на большай тэрыторыі Беларусі прамерзла да 20-30 см, месцамі ў заходняй частцы - да 34-52 см. Толькі ў шэрагу раёнаў паўночнага ўсходу і ўсходу краіны, а таксама ў асобных раёнах Мінскай і Брэсцкай абласцей прамярзанне глебы меншае - 14-18 см. Снежнае покрыва ахоўвае азімыя культуры ад моцных маразоў.

Паніжэнне тэмпературнага рэжыму ў сярэдзіне студзеня, калі снежнае покрыва практычна адсутнічала, пагрозы для азімых збожжавых культур не ўяўляла. У гэты час тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур не апускалася да небяспечных значэнняў. Пры гэтым для азімага рапсу як найменш марозаўстойлівай культуры ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе адзначаліся самыя нізкія тэмпературы паветра, не выключана верагоднасць пашкоджанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі