Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 студзеня 2022, 10:27

ММЗ: у 2021 годзе на заводзе не зафіксавана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Мінскім маторным заводзе ў 2021 годзе не зафіксавана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства прамысловасці.

"Такі значны факт - гэта сведчанне мэтанакіраванай работы як кіраўніцтва прадпрыемства і спецыялістаў аддзела па ахове працы, так і ў цэлым калектыву ММЗ. У 2020 годзе на маторным заводзе здарылася два выпадкі вытворчага траўматызму. Пасля скрупулёзнага іх аналізу былі зроблены адпаведныя высновы", - адзначылі ў ведамстве.

Як пракаменціраваў начальнік аддзела аховы працы прадпрыемства Міхаіл Макрыцкі, была праведзена вялікая работа з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, асабліва цэхаў, пастаянна праходзілі рэйды спецыялістаў ААП, ажыццяўляўся строгі кантроль за правільным функцыянаваннем абсталявання, прымяненнем супрацоўнікамі спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны. "Праведзеная работа дала вынікі, але яна прадаўжаецца. Вытворчасць не церпіць расслабленасці і халатнасці", - падкрэсліў ён.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі