ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2022, 13:33

ММЗ прэзентаваў прадукцыю на форуме вытворцаў будаўніча-дарожнай тэхнікі ў Чэлябінску

Фота ММЗ
Фота ММЗ

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі маторны завод прыняў удзел у форуме будаўніча-дарожнай і спецыялізаванай тэхнікі "Буддарэкспа-2022" у Чэлябінску (Расійская Федэрацыя). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Экспазіцыю Мінскага маторнага завода падрыхтаваў філіял гандлёвага дома ММЗ "Уральскі", прадставіўшы малалітражныя рухавікі MMZ-3LD і MMZ-4DTI, дызель-генератарную ўстаноўку і кампрэсарную станцыю. "Менавіта гэта прадукцыя ММЗ найбольш запатрабавана ў рэгіёне. Пільная ўвага да беларускага вытворцы спецтэхнікі і дызельных матораў выклікана актыўнай прапрацоўкай у Расійскай Федэрацыі пытанняў імпартазамяшчэння", - расказалі ў прэс-службе.

Прадукцыя ММЗ адпавядае ўсім міжнародным нормам якасці і тэхнічных стандартаў, а магутнасці вытворчасці лёгка справяцца з узмоцненым попытам на яе.

Намеснікі генеральнага дырэктара ММЗ Алеся Чарныш і Іван Бакун, дырэктар Гандлёвага дома ММЗ Сяргей Гайцюкевіч правялі сустрэчы і перагаворы з патэнцыяльнымі партнёрамі. "Многія партнёры Мінскага маторнага завода плануюць пашырыць лінейку прымяняемых рухавікоў ММЗ. Дэталі работы абмяркоўваліся на перагаворах з кіраўніцтвам Курганскага завода дарожных машын, Чэбаксарскага завода сілавых агрэгатаў, Каўроўскага механічнага завода і іншых. "Цікавасць да рухавікоў і спецтэхнікі ММЗ выказалі Няўянскі машынабудаўнічы завод, Чэлябінскі кампрэсарны завод, метралагічныя станцыі, якія працуюць на Урале, Далёкім Усходзе і ў Сібіры", - адзначылі ў прэс-службе.

Экспазіцыю ММЗ наведалі губернатар Чэлябінскай вобласці Аляксей Цекслер і іншыя афіцыйныя асобы.

Правядзенне форуму "Буддарэкспа" накіравана на развіццё машынабудавання, прэзентацыю перадавых тэхналогій, машын і абсталявання, стварэнне ўмоў для развіцця дзелавых кантактаў і супрацоўніцтва.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці - і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш чым 50 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі