Сцяг Панядзелак, 19 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лютага 2025, 17:01

Мятлікаў: плануем арганізаваць пасяджэнне беларуска-пакістанскага дзелавога савета ў красавіку

Фота БелГПП
Фота БелГПП
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата плануе арганізаваць пасяджэнне Беларуска-пакістанскага дзелавога савета ў красавіку. Аб гэтым расказаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў у час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Пакістана ў Беларусі Мухамедам Айджазам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БелГПП.

Партнёрам БелГПП у Пакістане з'яўляецца Федэрацыя гандлёва-прамысловых палат Пакістана, з якой заключана пагадненне аб супрацоўніцтве і пагадненне аб стварэнні Беларуска-пакістанскага дзелавога савета. Рэгіянальныя арганізацыі таксама сфарміравалі юрыдычную базу для ўзаемадзеяння: пагаднанні паміж Брэсцкім аддзяленнем БелГПП і ГПП Карачы, Мінскім аддзяленнем БелГПП і ГПП Ісламабада, а таксама Магілёўскім аддзяленнем БелГПП і ГПП Лахора.

Важнейшным мерапрыемствам у рамках дзелавога ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі ў мінулым годзе стаў Пакістана-беларускі бізнес-форум з удзелам сустаршынь сумеснай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, які прайшоў у рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан. "Я непасрэдна прымаў удзел у рабоце форуму як кіраўнік беларускай дзелавой дэлегацыі. І хачу сказаць, што ён прайшоў на вельмі высокім арганізацыйным узроўні, - падкрэсліў Міхаіл Мятлікаў. - Практычныя рэзультаты таксама ўражваюць: у рабоце форуму прыняло ўдзел больш за 250 кампаній практычна з усіх сфер дзейнасці. Падпісана восем дакументаў на агульную суму больш як $17 млн. Адбылася вялікая колькасць дзелавых кантактаў, перагавораў аб магчымых напрамках супрацоўніцтва. Некаторыя папярэднія дамоўленасці фармалізаваны ў выглядзе мемарандумаў аб узаемадзеянні. Форум істотна ўмацаваў тканіну бізнес-кантактаў паміж нашымі краінамі і заклаў надзейную аснову для далейшага нарошчвання дзелавога ўзаемадзеяння".

У гэтым годзе таксама плануецца маштабнае мерапрыемства, якое будзе прымеркавана да візіту прэм'ер-міністра Пакістана ў Беларусь у красавіку. "У рамках гэтага візіту мы плануем арганізаваць шостае пасяджэнне Беларуска-пакістанскага дзелавога савета. Разлічваем, што на гэтым мерапрыемстве адбудзецца зацікаўленае абмеркаванне праблем і "падводных камянёў", якія, на думку бізнесу, ускладняюць развіццё дзелавога супрацоўніцтва. Вядома, калі будуць узгоднены дакументы аб супрацоўніцтве або кантакты паміж беларускімі і пакістанскімі кампаніямі, то пляцоўка дзелавога савета стане выдатнай магчымасцю для падпісання гэтых дамументаў", - упэўнены кіраўнік БелГПП.

Прадаўжаючы абмеркаванне планаў на 2025 год, Міхаіл Мятлікаў адзначыў, што "Белінтэрэкспа" плануе арганізаваць візіт беларускай дзелавой дэлегацыі для ўдзелу ў шматгаліновай выстаўцы International Consumer Product Fair (11-14 снежня, Карачы). А таксама запрасіў пакістанскі бок наведаць выстаўку "Белагра-2025", якая ў бягучым годзе пройдзе з 3 па 7 чэрвеня, і выстаўку "ІНАПРАМ", якая плануецца на 29 верасня - 1 кастрычніка ў Мінску.

"Выстаўкі ў Мінску будуць суправаджацца маштабнай дзелавой праграмай. Упэўнены, што для пакістанскіх кампаній удзел у выстаўцы або ў дзелавых мерапрыемствах выстаўкі будзе цудоўнай магчымасцю наладзіць дзелавыя кантакты з расійскімі, беларускімі кампаніямі і кампаніямі з краін СНД", - лічыць ён.

Прафесіяналізм з'яўляецца сімвалам БелГПП, і пасол Пакістана ў Беларусі Мухамед Айджаз упэўнены, што гэта прыцягне вялікую колькасць зацікаўленых кампаній з Пакістана. Паводле яго слоў, бакам неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу развіццю двухбаковага гандлю. "У Беларусі і Пакістана ўстаноўлены добрыя адносіны на ўсіх узроўнях, пачынаючы ад высокага, завяршаючы бізнесам", - сказаў ён.

Сёння Беларусь пастаўляе ў Пакістан трактары і запасныя часткі да іх, грузавыя аўтамабілі, калійныя ўгнаенні, жгуты сінтэтычных нітак і сінтэтычныя валокны, шыны, станкі, дзіцячае харчаванне (сухія сумесі), малочныя прадукты. У сваю чаргу Пакістан паспяхова экспартуе ў Беларусь рыс, агародніну, фрукты, вырабы і матэрыялы са скуры, тканіны, тэкстыль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі