Міхаіл Мятлікаў
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск - горад, які дынамічна развіваецца і адкрыты для новых ідэй і праектаў. Аб гэтым заявіў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў у час Міжнароднага форуму эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках святкавання 957-годдзя Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ад імя Беларускай гандлёва-прамысловай палаты хачу прывітаць удзельнікаў форуму на гасціннай мінскай зямлі і выказаць удзячнасць за магчымасць абмеркаваць сёння пытанні і перспектывы нашага ўзаемадзеяння. Міжнародны форум ужо стаў устаялай падзеяй, што дэманструе высокую цікавасць да супрацоўніцтва. Пра гэта сведчаць лічбы. Калі ў мінулым годзе ўдзельнікамі форуму былі прадстаўнікі 21 краіны і 18 рэгіёнаў Расіі, то сёння ў форуме прымаюць удзел амаль 30 краін і 22 рэгіёны РФ. Мы адкрыты для абмеркавання пытанняў, звязаных з развіццём дзелавых кантактаў і пошукам новых напрамкаў узаемадзеяння. Шчыра зацікаўлены ў развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, умацаванні бізнес-сувязей, прасоўванні тавараў і паслуг на новыя рынкі", - сказаў Міхаіл Мятлікаў.
Ён адзначыў, што ў супрацоўніцтве з партнёрамі з іншых краін праводзяцца міжнародныя бізнес-форумы, кантактна-кааперацыйныя біржы, выстаўкі-кірмашы. Вынікам становіцца рэалізацыя сумесных праектаў. "Упэўнены, што ў рамках гэтага форуму ў замежных удзельнікаў будзе магчымасць правесці плённую работу, пазнаёміцца з прадпрыемствамі сталіцы, прадэгуставаць беларускую прадукцыю, наведаць "Першы нацыянальны гандлёвы дом". Спадзяюся, што кожны ўдзельнік форуму знойдзе для сябе новыя магчымасці і адзначыць перавагі супрацоўніцтва з Мінскам і краінай у цэлым. Наша сталіца - горад, які дынамічна развіваецца і адкрыты для новых ідэй і праектаў", - адзначыў старшыня БелГПП.
Міжнародны форум эканамічнага супрацоўніцтва праходзіць сёння ў сталіцы, ён прымеркаваны да святкавання 957-годдзя Мінска. На мерапрыемства запрошаны госці з Расійскай Федэрацыі, краін далёкага і блізкага замежжа. У ім прымаюць удзел кіраўнікі адміністрацый і выканаўчай улады, бізнес-асацыяцый, уласнікі і топ-менеджары буйных кампаній, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прадстаўнікі арганізацый розных форм уласнасці Беларусі, Расіі, далёкага і блізкага замежжа.
Праграма акрамя пленарнага пасяджэння ўключае работу трох секцый па тэмах "Стратэгічныя прыярытэты развіцця эканомікі", "Інвестыцыі, інавацыі і магчымасці", "Перспектывы развіцця індустрыяльных паркаў, тэхнапаркаў і СЭЗ Расіі і Беларусі, іх роля ў выбудоўванні эканамічнай і тэхналагічнай незалежнасці". Таксама прадугледжана правядзенне перагавораў у фармаце Small talk.
Арганізатарамі форуму выступаюць Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Мінскі гарвыканкам.-0-