Міхаіл Мятлікаў. Фота з архіва
29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афрыка - перспектыўны партнёр, з якім можна і трэба выбудоўваць доўгатэрміновае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў на адкрыцці міжнароднага прававога форуму "Афрыка: юрыдычныя тонкасці вядзення бізнесу" старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Форум - першае такое мерапрыемства на тэму супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыканскага кантынента, якое праводзіць БелГПП, адзначыў Міхаіл Мятлікаў. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, заканадаўчай галіны ўлады, юрыдычных, знешнеэканамічных і фінансавых службаў прадпрыемстваў, эксперты, якія на практыцы паспяхова спраўляліся з падводнымі камянямі ў камерцыйнай дзейнасці на гэтым рынку.
Міхаіл Мятлікаў нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі абазначыў Афрыку адным з галоўных арыенціраў у знешняй палітыцы і адным з прыярытэтных знешнеэканамічных вектараў. У адпаведнасці з ацэнкай МВФ, шэсць з дзесяці самых хуткарастучых эканомік свету - афрыканскія. Сярэднегадавыя тэмпы росту ВУП Афрыканскага кантынента апошняе дзесяцігоддзе складаюць 4 працэнты. "Усе прызнаюць каласальны і яшчэ далёка не поўнасцю задзейнічаны сельскагаспадарчы патэнцыял: на долю Афрыкі прыпадае 65 працэнтаў сусветных ворных зямель і амаль 10 працэнтаў унутраных аднаўляльных крыніц прэснай вады", - сказаў ён.
Кіраўнік БелГПП асобна адзначыў паглыбленне інтэграцыі сярод афрыканскіх дзяржаў. Афрыканская кантынентальная зона свабоднага гандлю, якая пачала дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года, з'яўляецца буйнейшай у свеце, аб'ядноўвае 55 краін Афрыканскага саюза і восем рэгіянальных эканамічных супольнасцей. Яна накіравана на стварэнне адзінага рынку з насельніцтвам каля 1,3 млрд чалавек і сукупным ВУП каля $3,4 трлн.
"Плануецца, што функцыянаванне Афрыканскай кантынентальнай зоны свабоднага гандлю забяспечыць павелічэнне памеру афрыканскай эканомікі да $29 трлн да 2050 года, - падкрэсліў Міхаіл Мятлікаў. - Усе гэтыя лічбы сведчаць аб тым, што Афрыка - перспектыўны партнёр, з якім можна і трэба выбудоўваць доўгатэрміновае ўзаемнае супрацоўніцтва. Пэўны зачын у нашай краіны ўжо ёсць".
Беларускі экспарт у афрыканскія краіны за першыя шэсць месяцаў 2024 года вырас у 4 разы ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. "Відавочна, што гэта прамы вынік серыі візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях у дзяржавы Афрыкі ў мінулым і бягучым годзе. Важна захоўваць і нарошчваць дынаміку. Сёння афрыканскі рынак генерыруе ўстойлівы попыт на прадукты харчавання, машыны, абсталяванне, сельгастэхніку, мінеральныя прадукты, тавары хімічнай прамысловасці, металы", - дадаў старшыня БелГПП.
Ён падкрэсліў значнасць работы на перспектыву і паступовага адыходу ад простага гандлю на карысць інвестыцыйнага супрацоўніцтва і прамысловай кааперацыі. "Як і ўсюды, афрыканскія ўрады хочуць, каб замежныя партнёры не толькі рэалізоўвалі ім тавары. Яны зацікаўлены ў "зазямленні" капіталу, у будаўніцтве ў іх краінах вытворчых аб'ектаў пад ключ. А менавіта ў гэтым выпадку можна абгрунтавана разлічваць на доўгатэрміновыя прэферэнцыі праз удзел у дзяржпраграмах і дзяржзакупках", - адзначыў Міхаіл Мятлікаў.
Ён лічыць, што, акрамя паставак тавараў, важна наладжваць партнёрства ў сферы паслуг. У Беларусі вучацца каля 2 тыс. студэнтаў з Афрыкі. Беларускія ВНУ здольны забяспечыць для афрыканскіх дзяржаў падрыхтоўку спецыялістаў самага рознага профілю - ад урачоў да інжынераў.
"У рабоце з Афрыкай ёсць свае складанасці: малавывучаны рынак, разнастайнасць дзелавой культуры, лагістыка. Але, у мяне няма сумненняў, што ў беларускага бізнесу ёсць усе магчымасці, вопыт і жаданне для таго, каб заняць сваё месца на Афрыканскім кантыненце", - рэзюмаваў Міхаіл Мятлікаў.
Міжнародны прававы форум "Афрыка: юрыдычныя тонкасці вядзення бізнесу" стаў пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў, у тым ліку прававых аспектаў кантрактаў, інвестыцыйных рызык і абароны правоў прадпрымальнікаў. Ён сабраў больш за 240 удзельнікаў, у тым ліку замежных спікераў.-0-