Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2021, 14:40

Мясніковіч заявіў аб гатоўнасці ЕАЭС развіваць адносіны з Таджыкістанам ва ўсіх фарматах

16 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч заявіў аб гатоўнасці Еўразійскага эканамічнага саюза развіваць адносіны з Таджыкістанам ва ўсіх фарматах. Аб гэтым ён сказаў сёння ў Душанбэ на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Таджыкістана Кахірам Расулзадой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

На думку Міхаіла Мясніковіча, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва краін ЕАЭС і Таджыкістана актыўна развіваецца і мае вялікі патэнцыял. У першым паўгоддзі 2021 года ўзаемны тавараабарот склаў $1,15 млрд, прадэманстраваўшы рост на 41 працэнт у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. "ЕАЭС гатовы развіваць супрацоўніцтва з Таджыкістанам, выкарыстоўваючы ўвесь арсенал існуючых у саюза фарматаў узаемадзеяння. Упэўнены, што вынікам такой работы стане нарошчванне аб'ёму паставак прадукцыі ў краіны ЕАЭС і ўмацаванне эканомікі Таджыкістана ў цэлым", - заявіў старшыня Калегіі ЕЭК.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ЕЭК гатова аказаць ураду Таджыкістана неабходную інфармацыйную і аналітычную падтрымку.

На сустрэчы бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Міхаіл Мясніковіч адзначыў маштабнасць і выключную важнасць для ўсёй еўразійскай прасторы праводзімых у гэтыя дні ў Таджыкістане мерапрыемстваў па лініі ШАС і АДКБ.

У ЕАЭС уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі