Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2021, 16:59

Мясніковіч: санкцыі ствараюць умовы для ўздыму нацыянальных эканомік

21 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі ствараюць умовы для ўздыму нацыянальных эканомік. Такое меркаванне выказаў журналістам у Брэсце па выніках выязной калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі старшыня калегіі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нейкай ступені санкцыі ствараюць умовы для ўздыму нацыянальных эканомік. Мы працуем у рамках саюза і канстатуем, што ўзрастаюць аб'ёмы ўзаемнага гандлю, з'яўляецца ўсё больш сумесных кампаній. Цяпер у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза дзейнічае 21 тыс. сумесных прадпрыемстваў - беларуска-расійскіх, казахстанска-беларускіх, казахстанска-расійскіх і іншых. Гэта вялікая сіла, вялікая ўдзельная вага. Мы паглядзелі, што, у прынцыпе, валавы ўнутраны прадукт кожнай краіны ў даволі значных прапорцыях фарміруецца за кошт інтэграцыйнага ўкладу", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Такім чынам, на яго думку, фарміруецца яшчэ больш даверу паміж краінамі - удзельніцамі ЕЭК, адбываецца ўзаемадапаўняльнасць эканомік. Пры тым што ЕАЭС мае даволі высокі ўзровень самазабеспячэння, самадастатковасці. "Гэта зусім не значыць, што мы адмяжоўваемся ад кантактаў з трэцімі краінамі. Мы за дзелавыя кантакты, выбудоўванне добрага контуру адносін, у тым ліку з краінамі Еўрапейскага саюза. Нейкія пагрозы ад нас не зыходзяць. Наадварот, мы за тое, каб умацоўваць інтэграцыю, як унутраную, так і забяспечваць эканамічнае супрацоўніцтва з іншымі партнёрамі", - заўважыў старшыня калегіі.

Ён назваў санкцыі праяўленнем слабасці таго, хто іх прад'яўляе. "Калі ўжо няма іншых аргументаў, тады ўводзяцца так званыя сілавыя метады. Нашы ўзаемаадносіны з бізнес-коламі яшчэ раз пераконваюць у тым, што рашэнні, якія прымаюцца палітыкамі аб абмежаванні нейкіх кантактаў, або пытанні, звязаныя з рухам тавараў, гэта дрэнна ў першую чаргу для дзелавых колаў. Яны ж ствараюць рабочыя месцы, імкнуцца забяспечыць дабрабыт грамадзян, і тут умешваюцца сілы, якія не садзейнічаюць паляпшэнню жыццёвага ўзроўню людзей", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

У Брэсце сёння прайшло выязное пасяджэнне калегіі ЕЭК. Дэлегацыя наведала прадпрыемствы, сустрэлася з бізнес-супольнасцю - буйнейшымі беларускімі экспарцёрамі і прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі