Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 верасня 2022, 13:15

Мясніковіч прапанаваў ШАС распрацаваць сумесны транспартна-лагістычны мегапраект

15 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў распрацаваць сумесна з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва транспартна-лагістычны мегапраект. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК па выніках сустрэчы Міхаіла Мясніковіча і генеральнага сакратара ШАС Чжана Міна, якая адбылася сёння ў Самаркандзе на палях саміту ШАС.

"Міхаіл Мясніковіч прапанаваў сумесна распрацаваць транспартна-лагістычны мегапраект, прызначаны звязаць у адно тэрыторыю еўразійскага рэгіёна. Абмеркаваць ініцыятыву плануецца ў рамках маючых адбыцца экспертных кансультацый двух аб'яднанняў. ЕАЭС гатова прадставіць для гэтага ўласныя напрацоўкі ў сферы мытнага транзіту, лічбавізацыі транспартных калідораў і маршрутаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Старшыня Калегіі ЕЭК перадаў генеральнаму сакратару ШАС матэрыялы па праекце стварэння вітрыны нацыянальных сэрвісаў экасістэмы лічбавых транспартных калідораў ЕАЭС. "На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў жніўні быў адобраны пералік прыярытэтных інфраструктурных транспартных праектаў у краінах ЕАЭС, - нагадалі ў прэс-службе. - Усяго ў пераліку сем праектаў краін ЕАЭС у рознай стадыі рэалізацыі. Пры гэтым усе яны накіраваны на развіццё еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, транзітнага патэнцыялу і транспартнай інфраструктуры, якая ўваходзіць у міжнародныя транспартныя калідоры "Усход - Захад" і "Поўнач - Поўдзень", у тым ліку ў рамках спалучэння з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс, адзін шлях".

Паводле даных прэс-службы ЕЭК, на саміце ШАС плануюць разгледзець стратэгічны дакумент па развіцці ўзаемазвязанасці і эфектыўных эканамічных транспартных калідораў. "Прапановы па стварэнні новых маршрутаў практычна поўнасцю супадаюць з мэтамі і задачамі, якія вызначаны і ў стратэгічных дакументах ЕАЭС", - адзначылі ў прэс-службе.

"Таксама Міхаіл Мясніковіч і Чжан Мін падкрэслілі неабходнасць аб'яднання намаганняў ЕАЭС і ШАС у рабоце над шэрагам прыярытэтных напрамкаў, у прыватнасці ў сферы ўзаемных разлікаў у нацыянальных валютах і інтэграцыі валютна-плацежных сістэм на аснове выкарыстання нацыянальных валют для правядзення трансгранічных плацяжоў, фінансавання гандлю і інвестыцый, умацавання ўзаемадзеяння дзелавых колаў і моладзі", - дадалі ў ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі