Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Усе навіны

Мясніковіч прапанаваў Арменіі актывізаваць інвестсупрацоўніцтва

Эканоміка 10.04.2019 | 13:24
Армен Гевандзян і Міхаіл Мясніковіч
Армен Гевандзян і Міхаіл Мясніковіч

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з паслом Арменіі ў Беларусі Арменам Гевандзянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Абмяркоўваліся пытанні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, гуманітарнага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі выбудоўванню ўзаемавыгаднага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў ЕАЭС.

Беларусь зацікаўлена ў больш эфектыўным партнёрстве з Арменіяй у інвестыцыйнай сферы. "Нам трэба не проста гандляваць адзін з адным, а ствараць сумесныя кампаніі, каб бізнес нашых краін актыўней працаваў адзін з адным", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Пакуль сумесных інвестпраектаў мала, а тыя, па якіх вядзецца работа, рэалізуюцца часта ў павольным рэжыме. "Трэба рухацца больш канкрэтна, можа, - па шляху невялікіх праектаў, напрацоўваць гэты вопыт", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

У час перагавораў абмеркаваны пытанні паставак у Арменію тэхнікі МТЗ і БелАЗ, разгледжаны магчымасці сумеснай вытворчасці прадукцыі машынабудавання для далейшага выхаду на рынкі трэціх краін.

Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння ў галіне навукі і інавацый, медыцыны, адукацыі. Асобна закраналася тэма пашырэння маладзёжных кантактаў паміж краінамі, у тым ліку па лініі маладзёжнага парламентарызму.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі развіццю міжпарламенцкіх сувязей. Як адзначыў Армен Гевандзян, Арменія зацікаўлена ва ўмацаванні парламенцкіх кантактаў з Беларуссю. Гэта садзейнічае пашырэнню міждзяржаўнага супрацоўніцтва. "Важна, каб наша міжпарламенцкая камісія прадаўжала сваю работу, якая мае планамерны, рэгулярны характар. Важна таксама ўзаемадзеянне і ў рамках міжурадавай камісіі", - заявіў пасол. Ён выказаў гатоўнасць быць сувязным звяном у арганізацыі гэтай работы.

У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч дадаў, што беларускі бок заўсёды адкрыты для абмеркавання любых пытанняў. "Са свайго боку будзем аказваць усялякае садзейнічанне, каб ваша работа на пасадзе пасла была эфектыўнай", - падкрэсліў ён.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.