Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2021, 12:55

Мясніковіч лічыць неабходным развіваць у ЕАЭС прамкааперацыю ў высокатэхналагічных галінах

5 лютага, Мінск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным развіваць у Еўразійскім эканамічным саюзе прамысловую кааперацыю ў высокатэхналагічных галінах. Аб гэтым ён заявіў сёння на форуме Digital Almaty Forum 2021, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што Прэзідэнт Казахстана, Старшыня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Касым-Жамарт Такаеў у звароце да кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС у якасці ключавых задач на 2021 год абазначыў прамкааперацыю і лічбавізацыю. Цяпер у ліку прыярытэтных у ЕАЭС - ініцыяваны Казахстанам праект па стварэнні аптова-размеркавальных цэнтраў, а таксама паўнацэнны запуск экасістэмы лічбавых транспартных калідораў, прапанаваны Беларуссю сумесна з партнёрамі па саюзе.

"У нас у ЕАЭС ёсць інтэлектуальны і прамысловы патэнцыял, каб рэалізаваць гэтыя задачы, - адзначыў старшыня Калегіі ЕЭК. - Неабходна ўмацоўваць інстытуты развіцця, ствараць новыя прадпрыемствы для вытворчасці высокаліквідных тавараў для ўнутранага рынку і на экспарт, укараняць праграмы імпартазамяшчэння, у тым ліку ў высокатэхналагічных галінах".

Паводле даных ЕЭК, цяпер у ЕАЭС дзейнічае 17,5 тыс. сумесных з партнёрамі па саюзе прадпрыемстваў, у тым ліку ў Беларусі - 2,4 тыс. У ЕАЭС ёсць інтарэс да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў сумарным каштарысным коштам каля $200 млрд, значная частка з якіх інтэграцыйныя па сваёй сутнасці.

Старшыня Калегіі ЕЭК таксама падкрэсліў, што стварэнне фундаментальных асноў лічбавых інфраструктур і экасістэм прадугледжана стратэгіяй развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, зацверджанай кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС 11 снежня 2020 года. Стратэгія змяшчае 11 ключавых напрамкаў развіцця, і практычна ўсе яны грунтуюцца на лічбавых платформах, напрыклад сістэма маркіроўкі і прасочвальнасці тавараў, развіццё трансгранічнай прасторы даверу, распрацоўка і зацвярджэнне канцэпцыі тэрытарыяльна размеркаванай лічбавай платформы саюза, што ўключае нацыянальныя сегменты і інтэграваныя кампаненты, пытанні лічбавай трансфармацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і многія іншыя актуальныя праекты. Старшыня Калегіі ЕЭК заклікаў упаўнаважаныя дзяржорганы і бізнес-супольнасць прапаноўваць ідэі для эфектыўнай рэалізацыі задач стратэгіі.

У пленарнай сесіі форуму прынялі ўдзел кіраўнікі ўрадаў краін саюза і дзяржаў - наглядальнікаў пры ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі