Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 верасня 2020, 09:17

Мясніковіч і Мацвіенка адзначаюць узмацненне пазітыўнага эфекту ЕАЭС для грамадзян

3 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянціна Мацвіенка 2 верасня правялі сустрэчу, у час якой адзначылі ўзмацненне пазітыўнага эфекту Еўразійскага эканамічнага саюза для грамадзян краін-удзельніц. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

"Бакі выказалі задаволенасць паслядоўным развіццём інтэграцыйных працэсаў у рамках ЕАЭС і ўзмацненнем яго пазітыўнага эфекту для радавых грамадзян", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Міхаіл Мясніковіч і Валянціна Мацвіенка абмеркавалі пытанні развіцця ЕАЭС і дзейнасць Еўразійскай эканамічнай камісіі. "Адзначана вялікая работа, якую ажыццяўляе ЕЭК для паглыблення інтэграцыйных сувязей паміж дзяржавамі-членамі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

"Было падкрэслена, што саюз паступова эвалюцыяніруе ў ключавы механізм адстойвання на міжнароднай арэне эканамічных інтарэсаў краін-удзельніц", - дадалі ў ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі