Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2022, 10:58

Мясніковіч: ЕАЭС і ШАС здольныя сфарміраваць каркас абноўленай сістэмы міжнародных адносін

19 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійскі эканамічны саюз і Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва здольныя сфарміраваць каркас абноўленай сістэмы міжнародных адносін. Аб гэтым заявіў старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч на праведзенай у Маскве сустрэчы з генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Бакі абмеркавалі напрамкі паглыблення супрацоўніцтва паміж дзвюма арганізацыямі. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што тавараабарот ЕАЭС і краін ШАС, якія не ўваходзяць у саюз, у мінулым годзе павялічыўся на чвэрць у параўнанні з 2019 дапандэмійным годам і дасягнуў амаль $200 млрд. "А гэта значыць, нашы сумесныя намаганні даюць вынік", - падкрэсліў старшыня Калегіі ЕЭК. Ён прапанаваў прадоўжыць работу па аб'яднанні патэнцыялаў у мэтах рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні паміж ЕЭК і Сакратарыятам ШАС, які быў заключаны ў верасні 2021 года, у хуткім часе ўзгадніць план сумесных мерапрыемстваў на 2022-2025 гады. Праект дакумента падрыхтаваны ўжо і накіраваны ў адрас Сакратарыята ШАС. Бакі выказалі намер падпісаць дакумент у верасні бягучага года на саміце ШАС, які пройдзе ў Самаркандзе.

"Сёння ў свеце адбываюцца сур'ёзныя змяненні, якія ўплываюць на ўсіх членаў нашых арганізацый, - адзначыў Чжан Мін. - Мяркуючы па ўсім, поўнасцю мяняецца сістэма міждзяржаўных узаемаадносін, якая склалася па выніках Другой сусветнай вайны. І мы гатовы абмяркоўваць, як мы разам можам процістаяць узнікаючым выклікам, каб забяспечыць доўгатэрміновыя інтарэсы ўсіх нашых краін".

Чжан Мін паведаміў, што лідары краін ШАС адзначылі неабходнасць спалучэння кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях" і Вялікага еўразійскага партнёрства, апорай якога з'яўляецца Еўразійскі эканамічны саюз.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на вялікія магчымасці, якія адкрываюцца для бізнесу краін ШАС у выніку зменлівай геапалітычнай абстаноўкі, уключаючы санкцыйны націск на шэраг дзяржаў - членаў саюза. "Прадпрыемствам трэба арыентавацца на работу надоўга, каб аформіць аснову эканамічнага супрацоўніцтва ў рамках Вялікага еўразійскага партнёрства, - адзначыў кіраўнік Калегіі ЕЭК. - Праз сістэму мытна-тарыфнага рэгулявання, якія выведзены ў ЕАЭС на наднацыянальны ўзровень, мы маглі б стварыць спрыяльныя ўмовы для іх работы. Акрамя таго, ёсць добрыя перспектывы супрацоўніцтва ў энергетычным сектары, а таксама ў лагістыцы".

Бакі ўдзялілі асобную ўвагу ўзаемадзеянню ў фінансавай сферы, у прыватнасці па пытаннях ўзаемаразлікаў і цэнаўтварэння ў нацыянальных валютах.

Міхаіл Мясніковіч запрасіў генеральнага сакратара ШАС прыняць удзел у маючым адбыцца Еўразійскім эканамічным форуме ў Бішкеку і мерапрыемствах ЕЭК на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі