Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2020, 09:45

Мясніковіч абмеркаваў з віцэ-прэм'ерам Расіі ўдасканаленне работы ЕЭК

18 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч 17 лютага абмеркаваў з намеснікам старшыні ўрада Расіі членам Савета ЕЭК Аляксеем Аверчуком удасканаленне работы ЕЭК, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камісіі.

"Бакі абмеркавалі работу над праектам стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, у тым ліку рознагалосіі, якія засталіся ў дзяржаў, - адзначылі ў прэс-службе. - Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што дзякуючы актыўнаму ўключэнню ў працэс членаў Савета ЕЭК работа стала больш інтэнсіўнай, і выказаў надзею на зацвярджэнне дакумента Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам у маі 2020 года".

"Міхаіл Мясніковіч і Аляксей Авярчук узгаднілі папярэднія падыходы да ўдасканалення работы Еўразійскай эканамічнай камісіі, адзначыўшы, у прыватнасці, неабходнасць практычных дзеянняў па пад'ёме нацыянальных эканомік і павышэнні дабрабыту грамадзян", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі