Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2022, 12:27

Мясніковіч абазначыў ключавыя сферы для развіцця кааперацыі ў ЕАЭС

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" абазначыў ключавыя сферы для развіцця кааперацыі ў рамках ЕАЭС, паведамляе БЕЛТА.

"Мы добра разумеем, што тыя недружалюбныя крокі, якія прымаюцца аб'яднаным Захадам у адносінах да Расійскай Федэрацыі і Беларусі, ні сёння, ні заўтра не завершацца. Мы павінны гэта ўлічваць і прадаўжаць выбудоўваць сваю работу ў існуючых умовах. У прыватнасці, у нас ёсць шмат рэзерваў, якія мы павінны абавязкова задзейнічаць. У першую чаргу гэта датычыцца сумеснай інвестыцыйнай дзейнасці. Цяпер мы разглядаем шмат пытанняў па мікраэлектроніцы. У Беларусі і Расіі ёсць адпаведныя кампетэнцыі, трэба аб'ядноўвацца і ствараць магутныя кластары для развіцця гэтай сферы", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Другі напрамак, які разглядаецца ў якасці прыярытэтнага, - вытворчасць лякарстваў. "Нягледзячы на тое, што фармацэўтычныя кампанні ўсіх пяці краін даволі ўпэўнена сябе адчуваюць, мы лічым, што можна было б ствараць новыя заводы па вытворчасці лякарстваў, якія будуць і імпартазамяшчальнымі, а таксама арыентаванымі на экспарт. Мы рэальна глядзім на рэчы, усё замяніць немагчыма, напэўна, да гэтага і не трэба імкнуцца. Аднак, прынамсі, ключавыя лякарствы, якія ў сувязі з санкцыямі сёння праблемныя, нам можна было б вырабляць", - адзначыў ён.

Яшчэ адзін напрамак - авіябудаванне. "Гэта высокатэхналагічная галіна, якая прывабная для многіх. Мы прапрацавалі адпаведныя прапановы, што датычацца таго, якія камплектуючыя могуць рабіць нашы краіны", - звярнуў увагу старшыня Калегіі ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі