Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2020, 19:14

Міжведамасная рабочая група падрыхтуе прапановы па развіцці Палескага рэгіёна

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група падрыхтуе прапановы па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Палескага рэгіёна, а таксама па мэтазгоднасці будаўніцтва ў гэтым рэгіёне ўчастка чыгункі. Гэта прадугледжана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ад 24 чэрвеня 2020 года нумар 139р, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Рабочай групе пастаўлена задача комплексна разгледзець пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Палескага рэгіёна, максімальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, прыцягнення патэнцыяльных інвестараў для рэалізацыі інвестпраектаў у галіне здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў, развіцця транспартнай інфраструктуры.

Па выніках гэтай работы трэба прадставіць ва ўрад прапановы аб сацыяльна-эканамічным развіцці Палескага рэгіёна.

Міністэрству эканомікі даручана да 10 ліпеня накіраваць ва ўрад праект даклада кіраўніку дзяржавы аб мэтазгоднасці будаўніцтва ў Палескім рэгіёне ўчастка чыгункі Глушкавічы - Лельчыцы - Міхалкі.

Каардынаваць работу і кантраляваць выкананне распараджэння будуць намеснікі прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў і Юрый Назараў, а таксама старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі