Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2016, 10:15

Міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі мер дзяржпадтрымкі грамадзян пры аплаце ЖКП створана ў Беларусі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі дадатковых мер дзяржаўнай адраснай сацыяльнай падтрымкі грамадзян пры аплаце імі жыллёва-камунальных паслуг створана ў Беларусі распараджэннем прэм'ер-міністра нумар 327р ад 9 жніўня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Узначаліў гэту групу міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Міжведамаснай рабочай групе даручана дэталёва прапрацаваць і да 25 жніўня ўнесці ў Савет Міністраў абгрунтаваныя прапановы (пры неабходнасці з праектамі нарматыўных прававых актаў): аб парадку, памерах і тэрмінах (перыядычнасці) змянення тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва; аб дадатковых сістэмных мерах дзяржаўнай адраснай сацыяльнай падтрымкі розных катэгорый насельніцтва пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг з выкарыстаннем безнаяўных жыллёвых субсідый, аб аб'ёмах і магчымых крыніцах фінансавання такой падтрымкі.

Пры выпрацоўцы такіх мер групе даручана ўлічваць дастатковасць сродкаў, якія застаюцца ў распараджэнні грамадзян пасля выплаты імі жыллёва-камунальных і іншых абавязковых плацяжоў, уключаючы плацяжы па пагашэнні крэдытаў на будаўніцтва жылля, для забеспячэння мінімальных сацыяльных стандартаў, гарантаваных дзяржавай. Таксама рабочая група павінна выпрацаваць прапановы аб кампенсацыйных механізмах аказання дапамогі грамадзянам, якія не могуць аплаціць ЖКП па ўстаноўленых для насельніцтва тарыфах з улікам налічаных безнаяўных жыллёвых субсідый і іншых мер дзяржаўнай адраснай сацыяльнай падтрымкі.

Пры неабходнасці рабочая група надзелена правам прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да ўдзелу ў рабоце спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі