Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2022, 09:02

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на канец 2023 года складуць не менш за $6 млрд

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на канец 2023 года складуць не менш за $6 млрд. Аб гэтым гаворыцца ў зацверджаных указам Прэзідэнта Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі (АНГКП) на 2023 год, паведамляе БЕЛТА.

"Прадоўжыцца сумесная работа Нацыянальнага банка і ўрада Рэспублікі Беларусь па падтрыманні ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў Рэспублікі Беларусь, што будзе садзейнічаць забеспячэнню макраэканамічнай стабільнасці. Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь прагназуюцца ў памеры не меншым за $6 млрд на канец 2023 года", - гаворыцца ў дакуменце.

Плануецца, што ў 2023 годзе грашова-крэдытная палітыка будзе арыентавана на запаволенне інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, да 7-8 працэнтаў (снежань 2023 года да снежня 2022 года). У рамках палітыкі кантролю за грашовым прапанаваннем прагназуецца павелічэнне сярэдняй шырокай грашовай масы на 12-16 працэнтаў (снежань 2023 года да снежня 2022 года), рублёвай грашовай базы на 10-12 працэнтаў.

Для захавання фінансавай стабільнасці ў 2023 годзе будуць праводзіцца мерапрыемствы па абмежаванні сістэмных рызык, забеспячэнні ўстойлівай работы банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", некрэдытных фінансавых арганізацый.

Палітыка Нацыянальнага банка будзе накіравана на процідзеянне сістэмным пагрозам фінансавай стабільнасці і павышэнне магчымасцей банкаў па крэдытнай падтрымцы эканомікі ва ўмовах яе структурнай трансфармацыі і адаптацыі арганізацый да новых умоў функцыянавання.

Як адзначаецца ў АНГКП, у красавіку-верасні 2022 года сітуацыя на валютным рынку нармалізавалася. Чысты попыт на замежную валюту, што сфарміраваўся ў лютым-сакавіку 2022 года на фоне негатыўных чаканняў эканамічных агентаў, змяніўся чыстым прапанаваннем валюты, што садзейнічала падтрыманню міжнародных рэзервовых актываў, узровень якіх на 1 кастрычніка склаў $7,5 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі