Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 кастрычніка 2020, 11:45

Міжнародныя перавозчыкі могуць звярнуцца ў транспартную інспекцыю за дазволамі на 2021 год

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя перавозчыкі могуць звярнуцца ў транспартную інспекцыю за дазволамі на перавозкі грузаў у вызначаныя краіны на 2021 год, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

Беларусь абменьваецца на парытэтнай аснове з іншымі краінамі пэўнай колькасцю дазволаў для перавозчыкаў. Камісія Мінтранса па размеркаванні, выдачы дазволаў і кантролі за іх выкарыстаннем прыняла рашэнне аб размеркаванні дазволаў на I квартал і I паўгоддзе 2021 года. Так, на I квартал будуць размяркоўвацца двухбаковыя і транзітныя дазволы Польшчы на міжнародныя перавозкі грузаў аўтамабільным транспартам, а таксама дазволы Расіі на перавозкі ў/з трэціх краін, акрамя перавозак у/з Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Францыі, Польшчы, Нідэрландаў і Чэхіі (3-я катэгорыя).

Размяркуюць таксама на I паўгоддзе дазволы Польшчы і на перавозку грузаў у/з трэціх краін, дазволы Казахстана на перавозкі ў/з трэціх краін, дазволы Расіі 1-й і 2-й катэгорый.

Перавозчыкам, якім патрэбны названыя дазволы, трэба паведаміць аб гэтым у Транспартную інспекцыю праз яе сайт з 29 кастрычніка па 15 лістапада ўключна. Пры гэтым трэба пазначыць неабходную колькасць дазволаў.

Камісія Мінтранса вызначыла, што пры размеркаванні на I паўгоддзе 2021 года дазволаў Расіі 1-й катэгорыі будуць улічвацца толькі грузавікі, якія адпавядаюць экалагічным і тэхнічным патрабаванням "Еўра-5 бяспечныя" і вышэйшым.

У снежні 2020 года будзе ўстаноўлены парадак выдачы з 1 студзеня 2021 года двухбаковых і транзітных дазволаў Польшчы, дазволаў РФ 3-й катэгорыі, за выключэннем тых, што размяркоўваюцца на I квартал 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі