Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2020, 15:48

Міжнародны форум "Антыкантрафакт-2020" пройдзе ў Мінску 21-22 снежня

30 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. VIII Міжнародны форум "Антыкантрафакт-2020" запланаваны 21-22 снежня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Арганізуюць мерапрыемства ўрад Беларусі, Еўразійская эканамічная камісія, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Міжнародная асацыяцыя "Антыкантрафакт", Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці "БелБрэнд".

"Форум зарэкамендаваў сябе як адкрытая пляцоўка для ўзаемадзеяння прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, дзяржаўных органаў, бізнесу і грамадскасці па важнейшых пытаннях абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, а таксама процідзеяння незаконнаму абароту прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе", - адзначылі ў ЕЭК.

Удзельнікі форуму абмяркуюць практычныя аспекты барацьбы з кантрафактам у лічбавым асяроддзі ў кантэксце выклікаў 2020 года, пытанні маркіроўкі і сістэм прасочвальнасці тавараў, праблемы забеспячэння бяспекі тавараў і процідзеяння фальсіфікацыі, механізмы процідзеяння незаконнаму абароту тытунёвай прадукцыі ў ЕАЭС, асаблівасці аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ва ўмовах надзвычайных сітуацый і іншыя актуальныя пытанні.

Да работы форуму ў вочным і дыстанцыйным фарматах запрашаюцца ўсе жадаючыя. Атрымаць актуальную інфармацыю аб мерапрыемстве і зарэгістравацца можна па адрасе http://forum-antikontrafakt.ru/.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі