Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 красавіка 2020, 12:12

Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" ў Віцебску адменены

17 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы", які планавалася правесці 14-15 мая ў Віцебску, не адбудзецца. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце форуму, паведамляе БЕЛТА.

У звароце да патэнцыяльных удзельнікаў асноўнага дзелавога мерапрыемства Віцебскай вобласці арганізацыйны камітэт просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці і разлічвае на разуменне.

Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" - традыцыйная пляцоўка для прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Віцебскай вобласці. У 2020 годзе планавалася правесці мерапрыемства дзявяты раз, асноўнай тэматыкай вызначана выкарыстанне лічбавых тэхналогій, фарміраванне інфраструктуры і прававога асяроддзя для лічбавай эканомікі.

Удзельнікамі VIII Міжнароднага эканамічнага форуму ў 2019 годзе сталі амаль 500 замежных гасцей з 22 дзяржаў. Было падпісана 17 пагадненняў аб міжнародным супрацоўніцтве.

Арганізатарамі форуму выступаюць Віцебскія абласны і гарадскі выканкамы, Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, адміністрацыя СЭЗ "Віцебск", Віцебскае аддзяленне БелГПП, Віцебскі абласны саюз наймальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі