Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 верасня 2024, 09:05

Міжнародная канферэнцыя свабодных эканамічных зон пройдзе ў Магілёве

Фота з архіва
Фота з архіва
18 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная канферэнцыя свабодных эканамічных зон пройдзе 26-27 верасня ў Магілёве. Асноўнай тэмай мерапрыемства стане развіццё буйных прамысловых вузлоў на аснове прынцыпаў экалагічнай нейтральнасці, паведамілі БЕЛТА ў адміністрацыі СЭЗ "Магілёў".

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных органаў, буйных прамысловых прадпрыемстваў, навуковай супольнасці, а таксама міжнародныя эксперты і спецыялісты, у тым ліку спікеры з Расіі. Яны не толькі абмяняюцца вопытам, але і наведаюць прадпрыемствы-рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў".

У праграму мерапрыемства ўвайшлі выстаўкі, пленарныя пасяджэнні, круглыя сталы і тэматычныя секцыі па розных пытаннях, у тым ліку перспектывах развіцця свабодных эканамічных зон у сучасных умовах, лічбавізацыі, аховы навакольнага асяроддзя.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі